Акцыя «Птушкі ля кармушкі»
16–17 студзеня 2021 года стартавала традыцыйная акцыя «Птушкі ля кармушкі», якую ладзіць грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ). Мерапрыемства нагадвае пра тое, як важна падкормліваць пярнатых у халады, а таксама дазваляе адсачыць змены ў папуляцыях вераб'іных, каб потым своечасова на іх адрэагаваць.
Вучні школы прынялі актыўны ўдзел у акцыі: адрамантавалі старыя, зрабілі новыя кармушкі і развесілі іх у школьным садзе і ў сябе дома. Яны разумеюць, што падтрымліваць птушак у суровыя марозныя дні важная і адказная справа. Па-першае, птушкі адчуваюць недахоп корма з-за снегавога насцілу. Па-другое, ім патрабуецца больш энергіі, а значыць – больш ежы. Кожны з нас без асаблівых высілкаў можа падтрымаць птушак – зрабіць простую кармушку, якая стане сапраўдным паратункам для дзясяткаў вялікіх сініц, вераб’ёў і іншых гасцей!
Телефоны: 8-015-13-75-2-64, 8-015-13-75-2-64
Email: ndvor.shkola@gmail.com