Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Афганістан у лёсах нашых землякоў

Дата: 16 февраля 2021 в 21:59
103 просмотра

15 лютага ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.
З 15 па 25 лютага ў нашай школе праходзіць дэкада “Афганістан у лёсах нашых землякоў”.

У першы дзень дэкады ва ўсіх класах прайшлі інфармацыйныя гадзіны, прымеркаваныя да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Рабяты з цікавасцю і хваляваннем слухалі гістарычныя факты пра краіну Афганістан, пра шлях воінаў-інтэрнацыяналістаў, чыталі вершы, складзеныя салдатамі. 
15 лютага вучні Х -ХІ класаў прынялі ўдзел у мітынгу “Афганская вайна - жывая памяць”, на якім прысутнічалі Галавач Ігар Аляксеевіч, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Свіслацкага раённага выканаўчага камітэта, Ушанаў Ілья Юлаевіч, начальнік адасобленай групы Свіслацкага ваеннага камісарыята Ваўкавыскага, Бераставіцкага і Свіслацкага раёнаў, Лобач Алёна Алегаўна, першы сакратар Свіслацкага раённага камітэта грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, Жук Віктар Анатольевіч, Кукла Анатолій Іванавіч, ветэраны вайны ў Афганістане. Прысутныя запалілі лампадкі і хвілінай маўчання ўшанавалі памяць Пажарыцкага Віктара Сямёнавіча, Хаванскага Віктара Канстанцінавіча, Баравіка Уладзіміра Генадзьевіча. 
16 лютага для вучняў школы быў арганізаваны прагляд з абмеркаваннем дакументальнага фільма “Крылы”, які прысвечаны Афганскай вайне.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.