Панарама метадычных ідэй
З мэтай выканання гадавога плана і падрыхтоўкі да педсавета “Аб рабоце педагагічнага калектыву па ўдасканаленні якасці прадметнага выкладання праз павышэнне матывацыі ўкольнікаў да вучэбнай дзейнасці “ з 19.02.2021 па 25.02.2021 ва ўстанове адукацыі была праведзена ПАНАРАМА МЕТАДЫЧНЫХ ІДЭЙ. На адкрытых ўроках педагогі трансліравалі эфектыўны вопыт арганізацыі адукацыйнага працэсу, прымянення інавацыйных тэхналогій, форм і метадаў.
На ўроку літаратурнага чытання ў IV класе па тэме “Беларуская народная казка “Стары бацька” настаўнік пачатковых класаў вышэйшай катэгорыі Саўко І.О. прадэманстравала калейдаскоп эфектыўных форм арганізацыі вучэбнай дзейнасці, высокі выхаваўчы патэнцыял урока.
Урок настаўніка геаграфіі, удзельніка раённага этапа рэспубліканскага конкурсу “Настаўнік года-2020” Ганчарэвіч Т.І. у V класе па тэме “Паветраная абалонка Зямлі” адрозніваўся прымяненнем кампетэнтнаснага падыходу на ўсіх этапах, рацыянальным выкарыстаннем ІКТ.
На ўроку рускай мовы ў VI класе па тэме “Относительные прилагательные” (наст. вышэйшай катэгорыі Верабей Т.І.) было прадстаўлена эфектыўнае прымяненне тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення.
Прымяненне праблемнага метаду на ўроку па прадмеце “чалавек і свет” у II класе па тэме “Птушкі” дазволіла настаўніку пачатковых класаў першай катэгорыі Басак А.У. павысіць матывацыю вучняў да прадмета, рэалізаваць кампетэнтнасны падыход.
Урок рускай літаратуры настаўніка-метадыста Пархімовіч Л.В. у V класе па тэме “Д.Б.Кедрин “Алёнушка” быў праведзены з выкарыстаннем даследчага метаду, які дазволіў арганізаваць развіццё маўленчай дзейнасці вучняў, рэалізаваць выхаваўчы патэнцыял ўрока.
Телефоны: 8-015-13-75-2-64, 8-015-13-75-2-64
Email: ndvor.shkola@gmail.com