Школа Актыўнага Грамадзяніна
25.02.2021 для вучняў VIІI–XI класаў быў праведзены чарговы дзень інфармавання ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта ”Школа Актыўнага Грамадзяніна”. Тэма мерапрыемства: “У адзінстве народа – сіла незалежнай дзяржавы”.
На сустрэчу са старшакласнікамі быў запрошаны Турак Дзяніс Аляксандравіч, дырэктар УСП “Новы Двор – Агра”, дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу.
Мадэратары пазнаёмілі прысутных са зместам інфармацыйных блокаў: “Народнае адзінства – залог шчаслівага будучага Беларусі”; “Усенародны сход – падводзім вынікі, плануем будучае”; “Узброенныя сілы Рэспублікі Беларусь: на варце бяспекі і суверэнітэту”. Мерапрыемста было праведзена ў форме адкрытага дыялогу.
Дзяніс Аляксандравіч і старшакласнікі абмеркавалі рашэнні VI Усебеларускага народнага сходу, рашэнні папярэдніх Усебеларускіх народных сходаў, поспехі Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь, засяродзілі ўвагу на ролі дыялогавых пляцовак у распрацоўцы рашэнняў VI Усебеларускага народнага сходу. Дзяніс Аляксандравіч адзначыў, што на сходзе былі закрануты ўсе сферы дзейнасці, асобая ўвага была нададзена выхаванню падрастаючага пакалення, спорту і развіццю малых гарадоў.
Пры рэалізацыі трэцяга ШАГа “Мы дзейнічаем” былі падведзены вынікі. Актывісты грамадскага аб’яднання “БРСМ” прапанавалі ўвесці ў практыку правядзенне школьнай дыялогавай пляцоўкі, на якую будзе запрашацца страшыня Навадворскага выканаўчага камітэта і Дзяніс Аляксандравіч. Адзінаццацікласніца, Ганчарэвіч Яна адзначыла, што тэма мерапрыемства была актуальнай, што важна фарміраванне станоўчага кантэнту ў сацыяных сетках. Яна пацікавілася асабістымі ўражаннямі Дзяніса Аляксандравіча ад форума і запытала: “Ці ёсць ён у сацыяльных сетках?”. Выпускніца выказала жаданне мець сэлфі з дэлегатам VI Усебеларускага народнага сходу. Дзяніс Аляксандравіч прапанаваў выпускнікам школы мэтавыя накіраванні на спецыяльнасці сельскагаспадарчага профілю. Ён упэўнены, што ад моладзі аграгарадка залежыць развіццё і поспех базавай гаспадаркі.