Класная гадзіна "Гэта наша краіна - незалежная Рэспубліка БЕЛАРУСЬ"
16 верасня для вучняў X-XI класаў дзяржаўнай установы адукацыі "Навадворская сярэдняя школа Свіслацкага раёна" з мэтай папулярызацыі беларускай культуры і мастацтва, фарміравання патрыятычнага светапогляду, пачуцця грамадзянскасці была праведзена класная гадзіна "Гэта наша краіна - незалежная Рэспубліка БЕЛАРУСЬ", прысвечаная Дню народнага адзінства (17 верасня).
У ходзе мерапрыемства вучні абмеркавалі пытанні: чаму прысвечана гэта самае маладое з дзяржаўных свят суверэннай Беларусі? Чаму для нашай краіны так важны Дзень народнага адзінства?
Школьнiкi актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні пастаўленых пытанняў, з цікавасцю пазнаёміліся з фотаздымкамі сваёй мясцовасці 20-х-30-х гадоў мінулага стагоддзя і параўналі іх з сучаснымі выявамі.
Телефоны: 8-015-13-75-2-64, 8-015-13-75-2-64
Email: ndvor.shkola@gmail.com