Квэст-падарожжа “Беларусь адзіная”
З мэтай знаёмства вучняў з новым дзяржаўным святам, выхавання патрыятызму, гонару за гісторыю сваёй краіны, прывіцця павагі да прыроды і гісторыка-культурнай спадчыны беларускага народа 17 верасня для вучняў 5 класа Навадворскай СШ Свіслацкага раёна быў праведзены ўрок у формаце квэст-падарожжа “Беларусь адзіная”, прысвечаны Дню народнага адзінства.
Рабяты падарожнічалі па станцыях, дзе выконвалі заданні квэста. У час падарожжа вучні ўзнавілі свае веды аб дзяржаўных сімвалах Беларусі, паўтарылі словы Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Пяцікласнікі завочна пабывалі ва ўсіх абласцях нашай Радзімы, выконваючы заданне на станцыі “Буларусь культурная”, успомнілі гарады Гродзенскай вобласці, знакамітыя месцы Мінска. На станцыі “Мая Радзіма…” рабяты намалявалі партрэт Беларусі пры дапамозе прыметнікаў. У рамках мерапрыемства прайшла прэзентацыя кнігі “Гонар за Беларусь”, дзе сабраны дасягненні нашай краіны за гады незалежнасці, прагляд відэароліка “Беларусь незалежная”.
На заключным этапе падарожжа рабяты стварылі калаж “Беларусь адзіная”. Вучні жадалі сваёй Радзіме і яе жыхарам: міру, шчасця, дабра, светлага будучага, дабрабыту і росквіту. Пяцікласнікі паабяцалі ўносіць свой ўклад у далейшае развіццё і росквіт нашай краіны, а залогам паспяховага развіцця з’яўляецца адзінства народа.
Телефоны: 8-015-13-75-2-64, 8-015-13-75-2-64
Email: ndvor.shkola@gmail.com