“Не баюся, што мой век нявечны…” (да 90-годдзя з дня нараджэння Ніла Гілевіча)
24 верасня 2021 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Навадворская сярэдняя школа Свіслацкага раёна” адбыўся літаратурны вечар, прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння Н.Гілевіча. На вечарыне, якая прайшла за круглым сталом, у цёплай і творчай атмасферы, прысутнічалі вучні VІІ-ХІ класаў. У час мерапрыемства старшакласнікі пазнаёміліся з цікавымі фактамі біяграфіі і творчай спадчыны славутага беларускага пісьменніка.
Падчас правядзення літаратурнай віктарыны “Кнігі Ніла Гілевіча даюць нам мудрасць жыцця” вучні адказвалі на пытанні, карыстаючыся матэрыяламі кніжнай выставы, бо трэба было свой адказ пацвердзіць урыўкам з той кнігі, пра якую ішла гаворка. Віктарына садзейнічала пашырэнню кругагляду вучняў, развіццю памяці і мыслення, творчасці і кемлівасці. Дзеці былі актыўнымі удзельнікамі конкурсаў “Бібліяграфічны”, “Адгадай, які гэта твор”, “ Адкуль гэтыя словы?”. У выкананні вучаніц 7 класа Папковіч Кацярыны і Лысевіч Дар’і прагучала песня на словы Н. Гілевіча “Вы шуміце, бярозы…”
Прыемнай нечаканасцю для ўсіх прысутных стала таленавітае выступленне пад ціхую музыку Куклы Алены і Ланінскага Кірыла, якія чыталі на памяць урывак з рамана “Родныя дзеці” . Вучні прыгожа размаўлялі на роднай мове і з вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у мерапрыемстве.
А ў канцы вечарыны ўсім удзельнікам была прапанавана крыжаванка аб жыццёвым шляху паэта.
Телефоны: 8-015-13-75-2-64, 8-015-13-75-2-64
Email: ndvor.shkola@gmail.com