Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Са святам, нашы дарагія!

Дата: 2 октября 2021 в 15:14, Обновлено 6 октября 2021 в 16:02
107 просмотров

Усе тыя, хто мае хоць якое дачыненне да школы, успрымаюць свята, якое адзначае краіна ў першую нядзелю кастрычніка, як сваё і блізкае. А калі мець на ўвазе, што кожны з беларусаў або хадзіў у школу як вучань, або ходзіць як настаўнік, або водзіць сваіх дзяцей як бацька, то можна смела канстатаваць, што Дзень настаўніка ў нашай краіне – свята агульнанацыянальнае і вельмі жаданае.

Такім яно традыцыйна з’яўляецца і ў дзяржаўнай установе адукацыі “Навадворская сярэдняя школа Свіслацкага раёна”, якое за     ўсёды ганарылася і ганарыцца сваімі таленавітымі педагогамі. Законы педагагічнага майстэрства, дзе галоўнае – кампетэнтнасць, павага і ўвага да вучня,  супрацоўніцтва з бацькамі, неабходнасць інавацый  і пастаяннага руху наперад даўно закладзены ў калектыве тымі педагогамі, якіх сёння мы называем ветэранамі педагагічнай працы, з якімі раімся і да парад якіх прыслухоўваемся. Свята настаўніка заўсёды пачынаецца з віншаванняў ветэранаў педагагічнай працы, якія знаходзяцца на заслужаным адпачынку. Гэта  - ганаровая місія  членаў валанцёрскага атрада “ЭКА – двор”, якія далучыліся да абласной акцыі “Ад усёй душы з паклонам і любоўю”.  Кветкі і віншаванні – справа прыемная, але даражэй за ўсё – увага, жывыя зносіны, успрыманне таго, што ты не адзінокі і патрэбны. Шкада, што далучыцца да святочных школьных мерапрыемстваў ветэранам не дазволіла эпідэміялагічная сітуацыя, але мы ведаем, што яны заўсёды з побач з намі.

Святкаванне Дня настаўніка непасрэдна ў школе мела сёлета новы фармат. Па-першае, поўнымі гаспадарамі свята былі вучні, а настаўнікі – толькі  віноўнікамі ўрачыстасці. Кветкі і віншаванні на школьным ганку, музычныя перапынкі з любімымі мелодыямі, насценгазета з пажаданнямі дабра і поспехаў кожнаму асабіста – ўсё гэта стварала святочны настрой. А вяршыня свята – мерапрыемства, форму якога мы так і не змаглі вызначыць. Як назваць тое, калі настаўнікі і старшакласнікі разам за кубачкам кавы з тортам, які самастойна прыгатавалі дзяўчынкі, гутарылі і жартавалі, ўспаміналі свае студэнцкія гады, спявалі песні і чыталі любімыя вершы,  стараліся пазнаць сваіх настаўнікаў і калег на дзіцячых і студэнцкіх фотаздымках? У адным мы засталіся салідарныя – гэта свята дапамагло нам усвядоміць сябе адной камандай, пачуць і ўбачыць цікавыя грані нашых асоб і навучыцца паважаць адзін аднаго. Несумненна, яно прайшло пад дэвізам “Са святам, нашы дарагія!”

Пархімовіч Ларыса Вацлаваўна, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі “Навадворская сярэдняя школа Свіслацкага раёна”

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.