Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Экскурсія на мемарыяльны комплекс “Асілак”

Дата: 2 марта 2022 в 18:29
114 просмотров

У рамках Года гістарычнай памяці з мэтай развіцця ў вучняў патрыятычнай свядомасці, фарміравання грамадзянскай і нацыянальнай пазіцыі, стварэння ўстоўлівага інтарэсу да мінулага і сучаснага сваёй Радзімы 2 сакавіка для вучняў 3 – 7 класаў Навадворскай СШ Свіслацкага раёна была арганізавана экскурсія на мемарыяльны комплекс “Асілак”.

З аповеду настаўніка беларускай мовы і літаратуры Таццяны Саўко вучні даведаліся, што мемарыяльны комплекс «Асілак» прысвечаны жыхарам Свіслацкага раёна, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Комплекс быў адчынены 16 ліпеня 1989 гады ў 45-ю гадавіну вызвалення Свіслачы ад нямецка-фашысцкай акупацыі, аўтары і выканаўцы мемарыяла – скульптар П. А. Цомпель, архітэктары Ю. В. Казакоў і М. С. Карпюк.
Школьнікі з цікавасцю слухалі расказ педагога аб мемарыяльным комплексе «Асілак», у які ўваходзяць: скульптура, гармата, баявая машына дэсанта і мемарыяльныя пліты, на якіх нанесены прозвішчы 1162 свіслачан, якія загінулі ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Вучні ўшанавалі хвілінай маўчання жыхароў Свіслаччыны, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Экскурсія спрыяла выхаванню пачуцця любові да Радзімы, смеласці, узаемадапамогі.



Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.