Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Экскурсія ў музей "Абрады і звычаі навадворскай зямлі" УК "Навадворскі сельскі філіял клуб"

Дата: 3 марта 2022 в 16:45
83 просмотра

3 сакавіка 2022 г. з мэтай далучэння школьнікаў да культурных каштоўнасцей і традыцый, фарміравання разумення адзінства гісторыі і культуры, выхавання беражлівага, паважлівага стаўлення да музейных помнікаў як часткі культуры, у рамках Года гістарычнай памяці для вучняў 11 класа дзяржаўнай установы адукацыі "Навадворскай СШ Свіслацкага раена" была арганізавана экскурсія ў музей "Абрады і звычаі навадворскай зямлі" УК "Навадворскі сельскі філіял клуб".

У час экскурсіі рабяты дакрануліся да мінулага сваёй малой радзімы, пазнаёміліся з гісторыяй яе ўзнікнення, даведаліся, што веска была мястэчкам і мела свой герб і пячаць. Навучэнцы яшчэ раз паслухалі легенду пра паходжанне назвы "Новы Двор". Асаблівую цікавасць у вучняў выклікаў музейны пакой "Народныя ўмельцы", дзе размешчаны работы мясцовай майстрыхі Ботвіч Ніны Паўлаўны, якая ткала нябеснай прыгажосці дываны, вышывала крыжыкам ручнікі і настольнік. А самае незвычайнае тое, што яна ўручную вырабляла паясы, якія клалі пад ногі маладым у час вянчання, абвівалі сноп збожжа на зажынках, падвязвалі кашулі мужчынам і хлопчыкам. Падзяліўшыся ўражаннямі ад экскурсіі, вучні дамовіліся прагледзець сямейныя фотаздымкі, пагутарыць са сваімі бабулямі і дзядулям, каб яшчэ больш даведацца пра мінулае сваей і вескі і параўнаць яго з сучасным. Экскурсія пакінула добрыя ўражанні ў сэрцах навучэнцаў.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.