Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Фальклорна-экалагічны фестываль “Саракі”

Дата: 26 марта 2022 в 18:56
160 просмотров

У рамках выканання плана мерапрыемстваў па рэалізацыі Комплекснай праграмы выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі ў Свіслацкім раёне на 2021-2025 гады, з мэтай фарміравання экалагічнай культуры, эстэтычнага, маральнага выхавання дзяцей і юнацтва, фарміравання павагі да нацыянальных культурных традыцый, раскрыцця творчага патэнцыялу дзяцей і юнацтва, стварэння адзінай інфармацыйнай і культурнай прасторы на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Навадворская сярэдняя школа Свіслацкага раёна”  26 сакавіка адбыўся раённы фальклорна-экалагічны фестываль “Саракі”.

Напэўна, што ніхто з удзельнікаў не ставіў перад сабой пытання, чаму менавіта Навадворская школа прымала гасцей. Установа адукацыі на працягу многіх гадоў працуе як раённы рэсурсны цэнтр па экалагічным выхаванні, прымае ўдзел у рэалізацыі рэспубліканскага праекта “Зялёныя школы”, па выніках якога ў мінулым годзе атрымала дыплом III ступені.
Шосты школьны дзень для 9 каманд з розных устаноў адукацыі быў насычаным: вучням было прапанавана прыняць удзел у конкурсе “Дзень добры, птушка!”, конкурсе сінічнікаў, выканаць заданні экалагічнай алімпіяды, пагуляць у народныя гульні на свежым паветры. Урачысты пачатак свята быў яркім і запамінальным. Выступленні каманд на сцэне адпавядалі ўмовам конкурсу, былі творчымі і разнастайнымі, кожная школа мела свой непаўторны вобраз.
Дыпломаў было шмат, у кожнай намінацыі ўзнагароджана па тры каманды. Калі кампетэнтнае журы падлічыла агульную колькасць балаў, атрымалася, што пераможцамі сталі гаспадары свята – каманда Навадворскай СШ Свіслацкага раёна,  дыплом II ступені  атрымала каманда ВПК “Дварчанскі дзіцячы сад – базавая школа”, дыпломам III ступені ўзнагароджана каманда ВПК “Дабравольскі дзіцячы сад – сярэдняя школа”.
Свята “Саракі”, безумоўна, запомніцца ўсім, хто прымаў актыўны ўдзел у яго падрыхтоўцы.








Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.