Дзень матэматыкі
25.10.2022 г. Другі дзень тыдня пачатковых класау́ у ДУА "Навадворская сярэдняя школа Свіслацкага раёна" прайшоу́ пад дэвізам "Лічы, думай, разважай!" Ён быу́ прысвечаны царыцы навук – матэматыцы. Вучні пачатковых класау́ з вялікім задавальненнем прынялі актыу́ны у́дзел у матэматычнай эстафеце "У свеце займальнай матэматыкі". Дзеці разгадвалі матэматычныя рэбусы, рашалі прыклады і расшыфроу́валі фразу. Не абыйшлося і без рашэння лагічных задач. За кожнае правільна выкананае заданне каманды атрымлівалі балы. У выніку перамогу атрымала каманда "Архімедыкі" з лікам 12 : 11. На працягу дня вучням было яшчэ прапанавана кола загадак "Вясёлыя задачы". Дзеці з цікавасцю адгадвалі матэматычныя загадкі. Усе мерапрыемствы дня садзейнічалі развіццю матэматычных навыкау́, лагічнага мыслення, ўвагі, фарміраванню інтарэсу да матэматыкі сродкамі гульнявога і займальнага матэрыялу, развіццю у́ вучняу́ камунікатыу́най кампетэнтнасці.
Телефоны: 8-015-13-75-2-64, 8-015-13-75-2-64
Email: ndvor.shkola@gmail.com