Дзень беларускай мовы
Роднае слова – люстэрка культуры народа, яго духоу́нае аблічча. Мова – наша спадчына, якую мы атрымалі ад бацькоу́ і павінны перадаць наступным пакаленням. Таму трэці дзень тыдня пачатковых класау́, 27.10.2022 г., у ДУА "Навадворская сярэдняя школа Свіслацкага раёна" быу́ прысвечаны беларускай мове і прайшоу́ пад дэвізам "Гучы, мая родная мова!" У час турніру знау́цау́ роднай мовы "Пау́тараем, на роднай мове размау́ляем" вучні далучыліся да духоу́най спадчыны нашага народа праз удзел у конкурсах загадак, "Перакладчыкі", "Прыказкі – мудрай мовы прывязкі", "Скорагаворкі", "Хто такі і што такое?" Вельмі цікава прайшла гульня "Гаворым па-беларуску". Удзел вучняу́ у мерапрыемствах садзейнічау́ развіццю інтэлектуальных здольнасцей, узбагачэнню слоу́нікавага запасу беларускай лексікай, выхаванню у́ дзяцей павагі і любові да роднай мовы, пачуцця гонару за сваю краіну і беларускі народ.
Телефоны: 8-015-13-75-2-64, 8-015-13-75-2-64
Email: ndvor.shkola@gmail.com