Інтэрактыўная гутарка "Памяць пра Халакост - шлях да талерантнасці"
27 студзеня вучні IX - XI класаў дзяржаўнай установы адукацыі "Навадворская СШ Свіслацкага раена" сталі ўдзельнікамі інтэрактыўнай гутаркі "Памяць пра Халакост - шлях да талерантнасці". У ходзе мерапрыемства рабяты ўспомнілі, што такое талерантнасць, яе асноўныя прынцыпы, якой павінна быць талерантная асоба, прывялі прыклады неталерантных паводзін.
Затаіўшы дыханне, вучні прагледзелі фрагменты дакументальнага фільма "Асвенцым. Падарожжа ў пекла", якія наглядна прадэманстравалі маштаб знішчэння нявінных людзей фашыстамі. Ні адзін з прысутных на мерапрыемстве не застаўся абыякавым да ўбачанага.
Вучні прыйшлі да высновы, што ні ў якім выпадку нельга дапусціць падобнага.
Телефоны: 8-015-13-75-2-64, 8-015-13-75-2-64
Email: ndvor.shkola@gmail.com