Экскурсія ў Музей Ручніка
28 сакавіка 2023 года выхаванцы аздараўленчага лагера "Лесавік" і вучні VI - X класаў ДУА "Навадворская СШ Свіслацкага раёна" у рамках правядзення Тыдня музеяў наведалі Музей Ручніка ДУА" Корнадзьская базавая школа".
Рабятам вельмі спадабалася падарожжа па сімвалічнай рацэ жыцця - ручніку. У час экскурсіі дзеці ўбачылі, як і чым жылі нашы продкі. А пра тое, як ствараўся ручнік, расказалі прыстасаванні для ручной апрацоўкі льну: часала, верацяно, пралка. З цікавасцю і задавальненнем рабяты разглядалі адзенне беларусаў з ільну - сарочкі, спадніцы, фартухі, вышытыя нацыянальным арнаментам, тканыя паясы, лялькі-абярэгі.
Па заканчэнні экскурсіі вучні зрабілі вывад, што Музей Ручніка - гэта месца, дзе захоўваецца памяць аб нашых продках, іх паўсядзённым жыцці, марах, жаданнях, дасягненнях.
Телефоны: 8-015-13-75-2-64, 8-015-13-75-2-64
Email: ndvor.shkola@gmail.com