Музейны занятак "Памяць і боль беларускай зямлі"
04.11.2023 для вучняў IX - X класаў прайшоў музейны занятак "Памяць і боль беларускай зямлі". Падчас мерапрыемства вучні наведалі школьны гісторыка-краязнаўчы музей, дзе азнаёміліся з матэрыяламі экспазіцыі, прысвечанай генацыду на тэрыторыі Беларусі. Рабяты актуалізавалі свае веды аб акупацыйнай палітыцы нацысцкай Германіі, узгадалі трагічныя наступствы "новага парадку": канцэнтрацыйныя лагеры, гета, спаленыя вёскі. Напрыканцы занятка вучні выканалі заданне з карткамі, у ходзе якога неабходна было суаднесці выявы з падзеямі часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Мерапрыемства садзейнічала замацаванню ведаў аб генацыдзе беларускага народа, фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці вучняў.
Телефоны: 8-015-13-75-2-64, 8-015-13-75-2-64
Email: ndvor.shkola@gmail.com