Экскурсія ў мемарыяльны комплекс “Здзітаўская абарона”
28 лістапада вучні 6, 7, 9 – 11 класаў Навадворскай СШ Свіслацкага раёна ў рамках адукацыйнай экскурсіі па беларускай літаратуры наведалі мемарыяльны комплекс “Здзітаўская абарона” – помнік гераізму і мужнасці абаронцаў Радзімы. Рабяты даведаліся аб жыцці людзей вёскі Здзітава ў гады Вялікай Айчыннай вайны, аб абароне Здзітава партызанамі ў красавіку 1944 года, аб гісторыі ўзнікнення мемарыяльнага комплексу “Здзітаўская абарона”. Экскурсавод расказаў, што ў цэнтры комплексу ўзвышаецца шасцімятровая фігура партызана з паднятымі ў пераможным жэсце рукамі, якая ўвасабляе абагульненую выяву народа-пераможцы, за спінай фігуры размешчана дугападобная сцяна з барэльефным пано, якое адлюстроўвае эпізоды абароны Здзітава. У канцы экскурсіі вучні ўшанавалі хвілінай маўчання загінуўшых партызан, якія абаранялі Здзітава.
Экскурсiя садзейнiчала выхаванню патрыятызмy, павагi да гiсторыка-культурнай спадчыны беларускага народа.
Телефоны: 8-015-13-75-2-64, 8-015-13-75-2-64
Email: ndvor.shkola@gmail.com